Полет души - страница 8

стр.

Дзед за нос сябе ўшчыпнуў,

Ушчыпнуў за вуха,

Ён туды-сюды зірнуў –

Стаіць маладуха.

“Не пужайся мяне, дзед,-

Яму дзеўка кажа.-

Калі трэба, то і дзве

Каля цябе ляжам.

Толькі, пэўна, не дарма,

Не за так, дзядуля,

Як даляраў, дзед, няма –

Дык вось табе – дуля!”

Дзед спужаўся, закрычаў,

Грохнуў на падлогу,

Благім матам зарычаў,

Падвярнуўшы ногу.

“Адчапіся ўжо ад сна,-

Дзеду баба кажа, -

Прыйдзе мо яшчэ адна

Каля цябе ляжа.

Не кідайся, дзед у адчай –

Ты ж у сваёй хаце.

Тэлевізар выключай,

Як лягаеш спаці.”

май 2010 г.

Надта стары

Зупыніў раз дзед Тарас

Дзеўку маладую:

- Да мяне прыйдзі на час –

Ніц не пашкадую.

Вып’ем літры паўтары,

Калі ёсць патрэба.

Не здзіўляйся,  што стары –

Будзе ўсё, як трэба.

Пенсію ўсю забяры –

Абы захацела.

Не такі я ўжо стары,

Калі вабіць цела.

Дзеўка – вочы да гары,

Паказала дулю:

- Надта ж, дзедка, ты стары –

Пашукай бабулю!

20.11.2010 г.